Трыццатага снежня 2009 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адказваў на пытанні прадстаўнікоў беларускіх сродкаў массавай інфармацыі.
Карэспандэнт БелаПАН, Аляксандар Ліпай задаў кіраўніку краіны наступнае пытанне: "Беларуская мова зараз знаходзіцца ў заняпадзе, у тым ліку з-за дэфіцыту падтрымкі з боку беларускай дзяржавы. Я прапаную ўвесці сістэму дзяржаўных грантаў і прэферэнцый для грамадскіх арганізацый, якія займаюцца моўнымі праблемамі, для беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі і для беларускамоўных класаў і школ.”
На што, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў наступны адказ:
"... Вы сказали, что у нас родная беларуская мова ў заняпадзе. Для того чтобы это доказать, допустим, утверждаю, что в нашей стране кризис, и сразу встает вопрос: докажите, что это кризис. Очень просто - есть основные показатели в экономике. У нас финансово-экономический кризис, и начинают говорить: падение ВВП, падение промышленного производства, сельского хозяйства – это критерии кризисного процесса. Вы говорите, что у нас мова ў заняпадзе. Я бы хотел, чтобы вы назвали несколько характеризующих этот процесс факторов...”
Па просьбе Аляксандра Рыгоравіча мы вырашылі правесці невялічкае даследванне і агучыць "несколько характеризующих этот процесс факторов”.
1. У пачатку 2008/2009 навучальнага года колькасць агульнаадукацыйных устаноў у рэспубліцы (уключаючы школы-інтэрнаты) складала 3672. Колькасць вучняў у агульнаадукацыйных установах з беларускай мовай навучання - 195592 вучні (18,4% ад агульнай колькасці), з рускай мовай навучання -792535 вучні (74,4%). У параўнанні з мінулым годам колькасць агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання паменьшылася на 1.7%. У бягучым навучальных годзе ў першых класах навучаюцца 91290 вучні, з якіх 73579 (83,3% ад агульнай колькасці) навучаюцца на рускай мове, 14713 (16,7%) – на беларускай.
2. На Беларусі 50 вышэйшых навучальных устаноў, аднак няма ні воднай, дзе навучанне адбываляся на беларусай мове ці пароўну на беларускай і рускай мове. Беларуская мова з’яўляецца моваў навучання толькі на факультэтах і кафедрах беларускай мовы і літаратуры. На ўсіх астатніх факультэтах выкладанне вядзецца на русскай мове.
3. На 1 траўня 2000 года на Беларусі было зарэгістравана 1160 друкаваных выданняў. Беларускамоўнымі з'яўлялася 118 (10%), 408 выдання заяўляла, што яны друкуюцца на рускай і беларускай мовах.
Спадзяемся, што гэтыя факты не застануцца без увагі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўсе ж такі будзе прынята "ўвесці сістэму дзяржаўных грантаў і прэферэнцый для грамадскіх арганізацый, якія займаюцца моўнымі праблемамі, для беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі і для беларускамоўных класаў і школ”, як прапанаваў Спадар Ліпай.
Аудыё версія:Слухаць(Youtube) Відэо версія:Глядзець(Youtube)
|