Фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі.
Галоўная мэта фестывалю – вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план.
Сярод iншых:
- Сабраць усе рэкламныя працы на беларускай мове, зробленыя за апошнія гады. Падвысіць узровень абазнанасці і цікавасці да гэтага сегменту рэкламнай дзейнасці. Вызначыць найбольш цікавыя працы і адзначыць іх аўтараў узнагародамі.
- Прыцягнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку і грамадскасці Беларусі да рэкламы, выкананай па-беларуску.Прыцягнуць шырокае кола спецыялістаў галіны – крэатараў, капірайтэраў, дызайнераў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і інш. – да стварэння беларускамоўнай рэкламы.
- Павялічыць колькасць і палепшыць якасць беларускамоўнай рэкламы.
- Судзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошуку новых формаў камунікацыі, выяўленню важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях.