Рады вас бачыць, Гость Пятніца, 2024-05-03, 4:51 PM
RSS

Меню

Факты

Кампаніі

Рэферэндум 1995

Закон

Апытанне
На якой мове вы размаўляеце дома
Всего ответов: 435

Статыстыка

У сетцы: 1
Госці: 1
Зарэгістраваныя: 0

Пошук

Расклад
«  Травень 2024  »
ПнАуСрЧтПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Банеры
Adnak



 Ініцыятыва ТБМ 
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынаюць з 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Гэтая ініцыятыва была агучана на нядаўнім Пятым з’ездзе беларусаў свету і падтрымана Радай Таварыства беларускай мовы. І "Бацькаўшчына”, і ТБМ ужо накіравалі звароты да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі з тым, каб адпаведны ўказ быў выдадзены. А цяпер заклікаюць грамадзян Беларусі падтрымаць гэтую ініцыятыву.

Як вынік, абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы мусіць пацягнуць за сабой распрацоўку і рэалізацыю на дзяржаўным узроўні канкрэтных захадаў па папулярызацыі беларускай мовы і беларускамоўнай культуры ў грамадстве, пашырэнне сферы яе ўжытку.

Родная мова ёсць найвялікшым багаццем, дадзеным кожнай нацыі, са знікненнем якога само існаванне пэўнага народа і створанай ім дзяржавы, яго ўнікальны характар, тое, што робіць яго адрозным ад іншых народаў свету, ставіцца пад пагрозу. Сённяшні стан беларускай мовы выклікае вялікую занепакоенасць. Дастаткова толькі ўзгадаць, што на пачатку бягучага года ЮНЕСКА аднесла беларускую мову да моваў, якім пагражае знікненне.

Улічваючы, што 2009 год быў абвешчаны годам Роднай зямлі, цалкам лагічным і паслядоўным падаецца абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы. Тым больш, што менавіта з 2010 года ўводзіцца ў дзеянне новая рэдакцыя правіл беларускага правапісу, што не рабілася ад 1959 года.

Усіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы, запрашаем далучыцца да кампаніі па зборы подпісаў. Спампуйце падпісныя лісты і распаўсюдзьце сярод Вашых знаёмых. Падпісаныя лісты просім дасылаць самім па ўказаным у лісце адрасе.

Cпампаваць падпісны ліст

Крыніца: http://zbsb.org

Создать бесплатный сайт с uCoz -->
ПА-БЕЛАРУСКУ © 2024