Рады вас бачыць, Гость Пятніца, 2024-05-03, 4:52 PM
RSS

Меню

Факты

Кампаніі

Рэферэндум 1995

Закон

Апытанне
На якой мове вы размаўляеце дома
Всего ответов: 435

Статыстыка

У сетцы: 1
Госці: 1
Зарэгістраваныя: 0

Пошук

Расклад
«  Травень 2024  »
ПнАуСрЧтПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Банеры
Adnak



 Зварот да Прэзідэнта. 

Бел | Рус

Паважаны Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка.

      30 снежня мінулага 2009 года, вы зрабілі прэсс-канферэнцыю  для беларускіх Сродкаў Массавй Інфармацыі. Асабліва закрануў ваш адказ наконт пытання пра беларускую мову.

      Нельга не згадзіцца з тым, што "язык – это та сфера, которая не терпит никакой диктатуры и насилия”. Навязваць каму-небудзь беларускую мову  няма сэнсу, бо атрымаецца тое, што было ў 1991-94 гадах.  Любы працэсс над чалавекам, выкананы з дапамогай сілы дае двайны негатыўны эфект.

      Замест таго каб прымушаць, патрэбна прывіваць беларускую мову нашаму народу, патрэбна іх зацікавіць і паказаць, што гэта неад'емная  частка іх самабытнасці і самясвядомасці.

      Руская мова глыбока укаранілася ў нашу культуру і цесна з ей пераплялася. Мы звязаны с Расіяй не адным стагодзем,і таму было бы вельмі не разумна пазбаўляць сябе і адмаўляцца ад рускай мовы, якая мае вялікі арэал ужывання па ўсім свеце. Як вы добра заўважылі, "только идиот в Беларуси может отказаться от русского языка".

     Але не патрэбна забываць, што мы ўсе ж такі беларусы, і даць магчымасць тым, хто не толькі хоча размаўляць на беларускай мове, але і вучыцца ў школе па-беларуску,у вышэйшай навучальнай установе, каледжу, адпраўляць сваіх дзетак у садок, дзе яны будуць гутарыць на беларускай мове, хадзіць у кіно ці лялечны тэатр, дзе будзе гучаць беларуская мова. Такіх беларусаў, нажаль не шмат зараз у нашай краіне, але яны есць.

     Так як мы жывем у дзяржаве, якая павінна клапаціцца і ўлічваць інтарэсы кожнага ў каго на пашпарце  напісана " Уладальнік гэтага паштпарта знаходзіцца пад абаронай Рэспублікі Беларусь”, я лічу што патрэбна даць магчымасць тым, хто хоча жыць па-беларуску адчуць гэта.

Толькі ад нас залежыць ці будуць нашыя дзеці размаўляць па-беларуску.

Дзякуй.


Васіль Лучкоу

Создать бесплатный сайт с uCoz -->
ПА-БЕЛАРУСКУ © 2024